You are viewing the community [info]pbpf

Fri, Mar. 23rd, 2012, 04:28 pm
[info]nicolaev: Вайна

Зянон Пазьняк: ВАЙНА З НАЦЫЯЙ І ВАЙНА З ВАР’ЯТАМ

Галоўнае пытаньне цяпер – выратаваньне жыцьця Сяргея Каваленкі. Сытуацыя мне бачыцца наступным чынам. Сяргей з галадоўкі ня выйдзе. Ён не зрабіў ніякага злачынства і глыбока адчувае сваю праўду. Подласьць рэжымных бандзюг, якія ноччу ўварваліся ў ягоную хату, схапілі яго ні за што і сфабрыкавалі справу, мярзотныя паводзіны суддзі, якая цынічна судзіла яго за нішто, хлусячы і слухаючы хлусоў – усё гэта глыбока ўразіла ягоны гонар і згаджацца з цемрай ён ня будзе. Усе ягоныя патрабаваньні справядлівыя...

Жыцьцё Сяргея Каваленкі залежыць цяпер ад вярхоўнага злачынцы. Ведаючы хворую натуру ўзурпатара, разумею, што ён перажывае ў гэты момант сваё цёмнае шчасьце, свой крымінальны “кайф”, трымценьне душы ад усьведамленьня ўлады над чалавекамі. Шансы Каваленкі на жыцьцё тут роўныя нулю. Шанс ёсьць толькі ў вусатага ўзурпатара, калі ён усьведаміць, што забойства Каваленкі можа стацца для яго апошнім у цёмным ягоным жыцьці, і прыме рашэньне аб вызваленьні Сяргея з турмы.

Ёсьць сэнс у шырокай інфармацыі пра становішча і ўчынак Сяргея Каваленкі, пра адносіны цёмнага рэжыму да ягонай асобы і да ягонага жыцьця. Ёсьць сэнс у зваротах да ўсіх рэжымных інстанцыяў, бо гэта стане сьведчаньнем іхняй пазыцыі і прыналежнасьці да падзей. Ёсьць сэнс зьвяртаньня да вядомых асоб, інстытуцый і знаных людзей, бо гэта можа стацца сьведчаньнем салідарнасьці іх зь Беларусяй...

Fri, Mar. 2nd, 2012, 01:03 pm
[info]nicolaev: 02.03.12. Хай Пан Бог будзе з табою, Рыцару Сцяга!


Хай Пан Бог будзе з табою, Рыцару Сцяга.
Вядома-ж, я даўно хацеў ба, каб не губіў сябе,
але нават ужо сам ня ведаю, як слушна...
Адное -- маліцца, хай будзе, як трэба + + +

Падчас учорашняга спаткання Сяргея Каваленкі з жонкай, ён сказаў, што яму вельмі балюча спаць на касцях, ніякага тлушчу ў яго целе не засталося, ён згубіў 30 кілаграмаў, яму балюча сядзець і ляжаць. Ён адчувае, што яму застаўся тыдзень жыцця, ён адчувае, што памрэ...

Tue, Feb. 28th, 2012, 10:38 pm
[info]nicolaev: Папярэджанне. Сяргей Каваленка.

Зянон Пазьняк: "У Сеціве зьявілася абвестка аб зборы грошай на дапамогу сям’і Сяргея Каваленкі праз рахунак нямецкага банку. Мушу папярэдзіць беларусаў, каб былі асьцярожнымі да ўсялякіх ініцыятываў па збору грошай праз рахункі ў банках. У існуючых варунках дапмагчы сям’і можна толькі праз асабістыя кантакты, праз надзейных людзей і правераныя каналы сувязі".

Tue, Apr. 19th, 2011, 09:08 am
[info]nicolaev: Зьвер скочыў

Зянон ПАЗЬНЯК:
«ЗЬВЕР СКОЧЫЎ»
16 красавіка 2011 г.

Mon, Feb. 14th, 2011, 11:37 pm
[info]nicolaev: Гісторыя дае лекцыю

Зянон ПАЗЬНЯК: ГІСТОРЫЯ ДАЕ ЛЕКЦЫЮ

“Нядаўна засьведчылі пра сваё існаваньне былыя прагматыкі – раскольнікі Народнага Фронту ў 1999 г. Яны заявілі, што выходзяць з партыі Кастусёва і Янукевіча і ствараюць “Беларускі рух” (!). Гэта тыя асобы, якія перад расколам БНФ пісалі, што нацыянальная ідэя сябе вычарпала (Ю. Хадыка), што Фронт сваю задачу выканаў і што яму трэба злучыцца з АГП. Гэтыя людзі падтрымалі кандыдатуру непрыяцеля БНФ камуністычнага намэнклятуршчыка У. Ганчарыка на пасаду прэзыдэнта Беларусі, выцягнулі ў вялікую палітыку нішчыцеля структур Народнага Фронту А. Мілінкевіча, заклікалі людзей удзельнічаць ва ўсіх псэўдавыбарах рэжыму і незаконных рэфэрэндумах, ўступілі ў саюз з камуністамі (“пяцёрка+”), адчынілі дзьверы для кадравай агентуры ў сваю прагматычную партыю і давялі яе да поўнага палітычнага маразму, пакуль генэрацыя новых (прагмацейшых) прагматыкаў ня выкінула іх на ўзбочыну.

Будучы ў сваёй партыі (якая выставіла кандыдата), яны ўдзельнічалі ў апошніх псэўдавыбарах у чужой камандзе А. Саньнікава (гэта ўжо нейкі паліт-сюррэалізм). Не хачу камэнтаваць чарговую справу раскольнікаў-умельцаў (ні Хадыка, ні Вячорка, ні Івашкевіч прабачэньня ў Фронту, за раскол, не папрасілі). Але сімптаматычна: РУХ (“За новыя выбары без Лукашэнкі”) толькі-толькі пачаў стварацца, ужо зроблены кавалак працы і на табе – тут жа аб’яўляюць пра іншы “рух” знаёмыя ўсе твары. (Блытайцеся, людзі, які дзе “рух”!) Можа каму і сьмешна ўсё гэта (але каб ні было так сумна). Шмат з таго, што адбываецца зараз у псэўдаапазыцыйным асяродку, і асабліва ў нешматлікіх СМІ, выяўляе рысы, вартыя жалю. У пэўнай ступені рыкашэтам гэта закранула і нас…”

Sun, Dec. 26th, 2010, 01:29 pm
[info]nicolaev: 25.12.10. Зянон віншуе

Зянон Пазьняк: «Віншую ўсіх беларусаў-каталікоў і ўсіх беларусаў-хрысьціянаў са сьвятам Божага Нараджэньня! Няхай гэтае найвялікшае Сьвята, якое 19-га сьнежня пачалося для беларусаў выпрабаваньнем цярпеньня, адзінства і волі, стане для нас весьнікам Адраджэньня сьветлай Беларусі, дарогай да новага жыцьця і шляхам свабоды».

Fri, Dec. 24th, 2010, 04:03 pm
[info]parteigenosse: Для сябраў Руху “За новыя выбары без Лукашэнкі”

Гуртуемся ў разумную сілу.

1. Інфармацыйная праца сябраў Руху, інфармаваньне грамадзтва:
 аб незаконнасьці адбыўшыхся 19 сьнежня 2010 года фальшывых выбараў.
 аб фальсіфікацыі галасаваньня на выбарах 14-19 сьнежня 2010.
 Лукашэнка не зьяўляецца законным прэзыдэнтам Беларусі. Ён не абраны народам на законных, свабодных, дэмакратычных выбарах. Ён узурпатар. Ён ня меў права балатвацца на 3-ці і 4-ы тэрмін прэзыдэнцтва.
 аб непрызнаньні гэтых выбараў АБСЭ, Эўразьвязам, ЗША.
 аб антынародным, акупацыйным характары і антыкультурнай сутнасьці рэжыму Лукашэнкі.
 аб неадпаведнасьці маральнага, культурнага і псіхічнага ўзроўню Лукашэнкі пасадзе прэзыдэнта Беларусі.
 аб калабаранцкай сутнасьці вертыкалі чыноўнікаў. Чыноўная вертыкаль, суды, праваахоўныя органы зьяўляюцца надзіральнікамі рэжыму над народам.
 аб небясьпечнасьці знаходжаньня Лукашэнкі ва ўладзе для дзяржаўнасьці Беларусі, для жыцьця і здароўя беларускай нацыі.

2. Арганізацыйная праца:
 сябра, які прыняў рашэньне далучыцца да Руху, стварае суполку (альбо ўступае ў існуючую суполку). Суполкі па колькасьці пажадана мусяць быць не болей за 7 асобаў.
 Кіраўнікі суполак ствараюць тэрытарыяльны (раённы) аргкамітэт Руху.

Далейшая структурызацыя Руху будзе прадоўжана пасьля пашырэньня сеткі суполак і тэрытарыяльных структураў. Рух старацца па прынцыпах і правілах актыўнай, жыцьцядзейнай арганізацыі з улікам наяўнасьці у акаляючым асяроддзі
непрыхільных арганізацыяў.

Для арганізацыйнай працы выкарыстоўваем інтэрнэтныя сацыяльныя сеткі.
Неабходна праводзіць пастаянны збор зьвестак, дакумантаў і матэрыялаў па тэмах, адзначаных у разьдзеле 1. Матэрыялы захоўваць у дакумэнтальнай і электроннай сістэме.
З пашырэньнем Руху будуць праводзіцца мерапрыемствы, дзеяньні, акцыі, ініцыятывы.

Ініцыятыўная група Руху
zanbv11@gmail.com

Паводле http://www.bielarus.net/archives/2010/12/22/2236

Таксама інфармацыя па зборы зьвестак пра падзеі.

Гл. Правілы бяспекі ў інтэрнэт

Mon, Dec. 20th, 2010, 03:24 pm
[info]nicolaev: Зянон

Зянон ПАЗЬНЯК: СЛАВА БЕЛАРУСІ, НАРОДУ СЛАВА!
Зянон Пазьняк: Фальшывыя выбары скончыліся

«У рэальнасьці Лукашэнка атрымаў каля 30 адсоткаў галасоў, каля 20 – Някляеў, каля 15 – Саньнікаў і далей па зыходзячай – усе астатнія. Павінен бы быць 2 тур. Акрамя таго на палове ўчасткаў у Менску прагаласавала менш паловы выбаршчыкаў. Тое ж і па Беларусі. Але адпаведна падлеткавай псіхіцы ўзурпатара яму намалявалі 79 адсоткаў і па 1-2 адасоткі астатнім. (Пра што мы, фронтаўцы, увесь час і папярэджвалі ў час выбарчай клаунады.) Элегантнай перамогі, аднак, не атрымалася. Ізноў рукі ў крыві. Як мазаічны псіхапат Лукашэнка ня мог не адпомсьціць кыўдзіцелям-кандыдатам, што крытыкавалі яго ў час выбарчай кампаніі… Гэтак скончыла свой клоунскі ўдзел ў фальшывых выбарах гэтая фальшывая “апазыцыя” – без нацыянальнай ідэі, бяз розуму і без адказнасьці перад людзьмі. Было некалькі шансаў перакуліць увесь гэты выбарчы вертэп, але па Сеньку шапка, няздольныя яны аказаліся тое зрабіць. Вось і вынік»

10 most recent